Пытанне 12: культура штрыхаванай керамікі.
ШТРЫХАВАНАЙ КЕРАМІКІ КУЛЬТУРА, археал. культура балцкіх плямён, якія ў 7—6 ст. да н. э.— 4—5 ст. н. э. насялялі тэр. сярэдняй Беларусі і ўсх. Літвы. Назву атрымала ад глінянага посуду, знешняя (часта і ўнутраная) паверх-ня якога пакрывалася штрыхамі. Паводле асаблівасцей развіцця ма-тэрыяльнай культуры і сацыяльна-эканам. жыцця насельніцтва вылу-чаюцца 3 храналагічныя перыяды Ш. к. На 1-м этапе (7—5 ст. да н. э.) насельніцтва жыло на адкры-тых паселішчах, якія размяшчаліся на ўзвышэннях у паплавах рэк і азёр і мысападобных выступах першай надпоплаўнай тэрасы. Пазней паявіліся гарадзішчы. Яны ўзнікалі ў абароненых прыродай мясцінах, дзе былі прыдатныя для апра-цоўкі ўчасткі і паша для жывёлы,— на ўзгорках, часам сярод балот або на мысах па берагах рэк і азёр. Самыя раннія гарадзішчы ўмацоў-валіся па краі пляцовак толькі драў-лянай сцяной, а схілы ўзгорка або мыса штучна зразаліся, чым да-сягалася большая стромкасць. Былі пашыраны прылады працы з косці, рога, крэменю, дрэва (каменныя ся-керы, зерняцёркі, тачыльныя брускі і інш.), касцяныя і рагавыя ўпрыго-жанні. Насельніцтва вырабляла сло-ікападобныя пасудзіны (з прамым, увагнутым і злёгку адагнутым вен-чыкам), пасудзіны з конусападобным і выпуклым тулавам і гладкасценныя або штрыхаваныя гаршкі (з прамым або адагнутым венчыкам, кароткай шыйкай, апушчаным або прыўзня-тым плечуком і выпуклым тулавам, плоскім ці круглаватым дном). Па шыйцы яны былі арнаментаваны рознымі па дыяметры ямкавымі ўці-сканнямі, якія размяшчаліся па ад-ной у рад, або групамі па 2—3 у кожнай, часам у выглядзе трохву-гольнікаў. У гаспадарцы побач з лядным земляробствам і жывёла-гадоўляй значную ролю адыгры-валі паляванне і рыбалоўства. На 2-м этапе (4—1 ст. да н. э.) у плямён Ш. к. к. ўзніклі новыя, добра ўмацаваныя гарадзі-шчы, а ранейшыя гарадзішчы пера-будоўваліся: пляцоўкі павялічвалі, па іх краях з боку поля насыпалі валы і выкопвалі равы. Насельніцтва жыло ў вял. доўгіх дамах слупавой канструкцыі, падзеленых на некалькі (ад 3 да 6) жылых памяшканняў. Унутры іх размяшчаліся агнішчы круглай, авальнай ці падковападоб-най формы, абкладзеныя па краях камянямі або валікам гліны. Разам з каменнымі, касцянымі, рагавымі вырабамі выкарыстоўваліся і жал. прылады працы, зброя. Ва ўжытку па-ранейшаму былі таўстасценныя і: слабаабпаленыя слоіканадобныя па-судзіны і гладкасценныя або штрыхаваныя гаршкі. На 3-м этапе (1—5 ст. н. э.) гарадзішчы ўмацоў-валіся складанай сістэмай земляных валоў з драўлянымі канструкцыямі на іх грэбені і глыбокіх равоў. На змену доўгім вял. дамам прыйшлі невял. чатырохвугольныя наземныя жытлы слупавой канструкцыі з ад-крытым! агнішчамі ўнутры, што сведчыла пра распад патрыярхаль-на-родавых адносін. Асноўнымі га-лінамі гаспадаркі былі ляднае зем-ляробства і жывёлагадоўля, а так-сама апрацоўка жалеза, косці, рога, каменю, дрэва, бронзаліцейная справа,ганчарства, прадзенне, ткац-тва, пляценне і інш. Грамадскі лад — развіты патрыярхат на стадыі далей-шага распаду першабытнаабшчын-ных адносін. Насельніцтва вырабляла і ўжывала жалезныя сякеры з вузкім і выгнутым лязом, нажы, брытвы з выпуклым лязом, долаты, нажы для жніва, сярпы, падкова-падобныя і латэнскага тыпу фабулы, посахападобныя шпількі, нака-нечнікі коп'яў і дроцікаў, шылы спражкі, іголкі, бронзавыя пярсцён-кі, драцяныя скроневыя кольцы кольцы для падвешвання аздоб' спіралькі, бранзалеты з разамкнё-нымі і звужанымі канцамі, трапеца-падобныя і акулярападобныя пад-вескі, гліняныя прасліцы (частка іх арнаментавана наразнымі лініямі і кропкавымі ўзорамі ў выглядзе трохвугольнікаў, ромбаў і трапеций), гліняныя грузікі і інш. Да прывазных вырабаў адносяцца падкова-падобныя фібулы з выемчатай эмаллю, бляхі з выявай галоўкі арла і выпуклыя бляшкі з пяцель-камі з тыльнага боку. Кераміка — штрыхаваныя і гладкасценныя раб-рыстыя і слабапрафіляваныя гаршкі і пасудзіны слоікавай формы, арна-ментаваныя па рабры і ў верхняй частцы зашчыпамі, ямкавымі ўціск-неннямі, насечкамі, нарэзамі паз-ногцевымі ўцісканнямі і інш. Трапляюцца глянцаваны і падглянцаваны посуд, мініяцюрныя пасудзіны міс-кападобных і слоікавых форм.
- Пытанне 32: балты эпохі сярэднявечча: каменныя курганы і каменныя магілы.
- Пытанне 33: Усходнеславянскі горад: тапаграфія і умацаванні.
- Пытанне 34: планіроука і масавая забудова усходнеславянскага горада 11-13 стагоддзяу.
- Пытанне 36: Крывічы.
- Пытанне 37: ваенная справа у гарадах старажытнай русі.
- Пытанне 22: Бронзавы век лясной паласы Еуропы.
- Пытанне 39: Храмавае дойлідства у Старажытнай Русі.
- Пытанне 42: Старажытны полацк.
- Пытанне 48: дрыгавічы.
- Пытанне 49: Радзімічы.
- Пытанне 51: Усходнелітоускія курганы.
- Пытанне 26: Мілаградская культура.
- Пытанне 12: культура штрыхаванай керамікі.
- Пытанне 47: асноуныя этапы станаулення археалогіі.
- Пытанне 50: Фінаугры перыяду сярэднявечча.
- Пытане 40: Древний Киев
- Пытанне 41: Древний Новгород
- Пытанне 44: Археалогія замкау.
- Пытанне 52: старая ладога.