logo
Voprosy_k_ekzamenu_po_Arheologii (1)

Пытанне 32: балты эпохі сярэднявечча: каменныя курганы і каменныя магілы.

КАМЕННЫЯ КУРГАНЫ, збуда ванні, цалкам складзеныя з камянёў, ці ўзведзеныя з камянёў і зямлі. Найчасцей гэта невысокія (рэдка больш за 0,5—0,8 м) плоскія насы­пы дыям. ад 6 да 18—20 м. Пашы-раны ў Верхнім і Сярэднім Паня-монні, сярэднім цячэнні Зах. Буга. Даследавалі ў канцы 19— пач. 20 ст. М. П. Авенарыус, Э. А. Воль-тэр, В. А. Шукевіч, М. Я. Янчук, С. Крукоўскі, у сярэдзіне і 2-й пал. 20 ст.— У. Антаневіч, I. В. Біруля, Я. Ясканіс, В. В. Сядоў, Т. М. Каробушкіна, Я. Г. Звяруга і інш. Боль­шасць сучасных даследчыкаў лічыць каменныя курганы пахавальнымі помнікамі заходнебалцкіх (ятвяжскіх) плямён 1-га —пач. 2-га тыся­чагоддзя н. э. У найб. ранніх К. к. пахавальны абрад — трупапалажэнне. У 3—4 ст. побач з трупапалажэннямі сустракаюцца трупаспаленні. На рубяжы 4—5 ст. абрад трупаспалення становіцца пануючым. У пач. 2-га тысячагоддзя трупаспаленні зноў замяняюцца трупапалажэннямі. У курганах з трупапалажэннямі (ранніх і позніх) было звычайна адно, у выключных выпалках 2 і бо­льш пахаванняў. Курганы з трупаспаленнямі нярэдка змяшчалі 2—3 і нават больш за 10 пахаванняў (т. зв. «сямейныя курганы»), Пахавальны інвентар у курганах 2—4 ст. разнастайны. У мужчынскіх пахаваннях прадметы ўзбраення, рыштунку конніка і баявога каня (наканечнікі коп'яў, умбоны шчытоў, шпоры, цуглі), у жаночых — упрыгожанні (шыйныя грыўні, бранзалеты, пацеркі) і дробныя прылады працы (іголкі, прасліцы). У курганах 5—10 ст. з трупаспаленнямі інвентар значна бяднейшы. Рэчы, ха-рактэрныя для позніх жаночых трупапалажэнняў: пярсцёнкападобныя і трохпацеркавыя скроневыя кольцы, бляшкі ад налобных павязак, бранзалеты, пяр-сцёнкі; для мужчынскіх — наканечнікі коп'яў, крэсівы, спражкі. У каменных курганах 11—13 ст. сустракаюцца рэчы балцкіх і славянскіх тыпаў, што сведчыць пра славянізацыю балцкіх плямён. На Беларусі К. к. вядомы каля вёсак Ясудава, Падрось, Каўпакі, Кашалі, Войская, Свішчова, Трасцяніца, Ратай-чыцы і інш. КАМЁННЫЯ МОПЛЬніКІ, пахавальныя помнікі канца 10—17 ст., якія вызначаюцца наяўнасцю камен­ных вымастак над магіламі. Вылу­чаны ў асобны тып старажыт-асцей бел. Панямоння. Вывучаць іх на Беларусі пачалі ў 1884—95 В. А. Шукевіч і Э. А. Вальтэр (у 10 могільніках ускрыта каля 200 пахаванняў). Яны вылучаюць 2 тыны пахаванняў — каменныя курганы і каменныя магілы, аднак паслядоўнае іх размежаванне на аснове розніцы ў канструкцыях каменных вымастак, пахавальным абрадзе і інвентары не было праведзена. Рэчы з даследаваных імі могільнікаў у асн. страчаны. У 1930-я г. А. Дз. Каваленя вывучаў адзінкавыя пахаванні ў К. м. Віцебскай і Мінскай абл. па рэках Бярэзіне і Віліі. У 1936 Я. Фіцтке даследаваў могільнік каля в. Падрось Ваўкавыскага р-на. Асн. колькасць К. м. знаходзіцца на тэр. Гродзенскай вобл., адзінкавыя помнікі вядомы ў Брэсцкай, Віцебскай і Мінскай абл., на ПдУ Літвы. Адзначаны адзінкавыя могілкі і групы могільнікаў па 2—3 і больш. Яны размешчаны па берагах рэк на невял. узвышшах з сухім пясчаным грунтам. Магілы знаходзяцца на пагорках і іх схілах, не дасягаючы падножжа. Найчасцей у К. м. налічваецца па 60—80 пахаванняў, толькі ў могільніках Вензаўшчына, Клепачы і Куклі коль­касць магіл дасягае 180—200. Пахаванні цягнуцца радамі ў напрамку Пн — Пд (мерыдыянальная сістэма), на могільніку каляв. Клепачы больш старажытныя пахаванні знаходзіліся ў цэнтры (радыяльная сістэма). Размяшчэнне магіл групамі па 2—5 і выпадкі падзахаванняў сведчаць пра сямейны прынцып пахаванняў. Магілы ў трупах заўсёды зрушаны ў адносінах а дна да адной (паводле нар. павер'я, пашыранага і цяпер сярод жыхароў Шчучынскага і Мастоўскага р-наў, «калі нябожчыкаў-сваякоў хаваць роўнымі радамі, роўнымі радамі паляжа ўвесь род). Мясц. назвы К. м. «татарскія магі-лы>, «шведскія магілы», «паганскія магілы>, «баярскія магілы» і інш. Паданні пра іх паходжанне падзяляюцца на паданні-пераказы біблейскіх сюжэтаў (Клепачы, Навасёжі Ваўкавыскага р-на) і нар. ўспамін аб нашэсці татар, войнах з крыжакамі і шведамі, эпідэміях і г. д. Магілы абкладалі камянямі розных памераў у 1, зрэдку ў 2 слоі. У канцы 10 — пач. 13 ст. рабілі вымасткі — брукоўкі круглай, авальнай ці прамавугольнай формы (1,9x1,8x0,2 м, 3,2 X ХІ,ЗХ0,25—0,3 м). У сярэдзіне 12 — пач. 13 ст. ў галаве пахаванняў пачалі ставіць вял. камяні акруглай ці падтрох-вугольнай формы без слядоў штучнай апрацоўкі. У канцы 13 — пач. 14 ст. ў нагах пахаванняў зрэдку ставілі камя-ні адвольнай формы, з канца 14 — пач. 16 ст.— спецыяльна падабраныя ці рас-колатыя палавінкі невял. камянёў. У 14—17 ст. шырыня вымастак змяншаецца, захоўваецца авальная форма (Навасёлкі Ваўкавыскага р-на), набылі пашырэнне прамавугольныя вымасткі з невял. камянёў, пакладзеных у 2—3 паралельныя радкі; у галаве і нагах ставілі большыя камяні. У пач. 15 ст. на камянях у галаве пахаванняў пачалі выбіваць крыжы (Клепачы), у канцы 16—17 ст. распаўсюджаны кры­жы рознай формы, зрэдку ў спалучэнні з салярнымі знакамі (Мінеўшчына). Вымасткі часта парушаны. У канцы lO — канцы 14 ст. паха­вальны абрад — трупапалажэнне ў чатырохвугольнай яме з закругленымі вугламі і звужанай доннай ча-сткай (даўж. 1,8—2 м, шыр. 0,5— 0,8 м, глыбіня 0,5—1,3 м). Нябож-чыка абстаўлялі з усіх бакоў дошкамі(шыр. 10—12см,таўшч. 1,5 см), якія мацавалі часам драўлянымі цвікамі; зрэдку хавалі без дамавіны. Пахавальны інвентар з каменных могільнікаў: сякера, нож, паясныя жалез-ныя кольцы, крэсіва з мужчынскага пахавання. Пахавальны інвентар з каменных могільнікаў: нож, шматпацеркавыя скроневыя кольцы, пярсцёнак, бляшкі ад галаўнога убору з жаночага пахавання. Нябожчык ляжаў заўсёды на спіне ў выцягнутым стане (на правым ці левым баку адзначаны толькі падза-хаванні), арыентаваны галавой на Пн, Пз, ці У, Пд, ПдУ ці ПдЗ, зрэдку на 3 (мерыдыянальная сістэма арыенціроўкі, характэрная для стараж. фіна-угорскага насельніцтва). У ма-гілу клалі рэчы нябожчыка, у муж-чынскія пахаванні — прылады пра­цы, зброю і інш. у жаночыя — упрыгожанні, рытуальныя рэчы, амулеты (зубы мядзведзя ці дзіка), сімвалічныя ключы (па сведчанні

літоўскіх археолагаў, іх клалі гас дыням ці эканомкам). Дзяўчынак 5—6 гадоў, хлопчыкаў да 12 гадоу хавалі без інвентару. У некаторых пахаваннях на дне магільных ям па-за дамавінай знойдзены невял. камяні (Вензаўшчына, Куіцгіч звычай, зафіксаваны ў К. м. Мазовіі і Падляшша і не характэрны для рускага Панямоння; невялікія ( метр 10—15 см) вогнішчы каля плеч, тазавых костак, на ўзроўні каленяу вугалі (шыр. слоя 1,5—2 см, таушчыня 0,08—0,15 м) вакол труны над усім шкілетам, не даходзячы да чэрапа, чэрапам і нагамі; толькі над чэрапам і нагамі, але ніколі не дасягалі касцей як сімвалічная праява абраду трупаспалення. Гэтыя асаблівасці К. м. захоўваліся амаль да сярэдзіны 16 ст. Кавалкі керамічнага посуду пад каменнымі вымасткамі — рэшткі трызны (гаршчок, як сімвал жыцця, разбіваўся ў знак таго што чалавек памёр), каменныя вымасткі — знак пакланення Перуну. 3 часу ўваходжання Бел. Панямоння ў ВКЛ і афіцыйнага прыняцця хрысціянства ў пахавальным абрадзе з'явіліся новыя элементы выбітыя крыжы на камянях у галаве пахаванняў, каменныя крыжы, устаноўленыя замест вял. камянёў. 3 сярэдзіны 16 ст. дошкі дамавіны пачалі мацаваць жалезнымі цвікамі (адлюстраванне біблейскай легенды пра распяцце Хрыста), зменшыласяі колькасць пахавальнага інвентару. У канцы 16 ст. рэчы зрэдку клалі не ў магілы, а пад каменныя вымасткі (Мінеўшчына Ваўкавыскага р-на). Да пач. 17 ст. пахавальны рытуал стаў зусім простым, інвентар i вуглі знікаюць з магіл, аднак звычай паліць галінкі і біць посуд на магіле, будаваць каменныя вымасткі існаваў да 1-й пал. 19 ст., у некаторых месцах (Ушацкі р-н) да пач 20 ст. Устойлівасць і пераемнасць пахавальных традыцый сведчаць аб этнічным адзінстве насельніцтва беларускага Панямоння. Аналагі падобнага абраду і інвентару трапляюцца ў прыбалтыйскім гіст.-культурным рэгіёне, дазваляе суаднесці насельніц бел. Панямоння з адным з балцкіх плямён — ятвягамі. Пацвярджэнне таму ёсць у стараж.-рус. летапісах.