logo
Voprosy_k_ekzamenu_po_Arheologii (1)

Пытанне 49: Радзімічы.

Размяшчаецца у паудневаусходняй частцы Беларусі. Этымалогія: паводле летапісу ад імя заснавальніка роду – Радзімы. 9-10 стагоддзе – крымацыя. У тым месцы, дзе узводзіліся курганы, ад якога утварауся слой попелу. На гэта вогненнае кола і змяшчалі памерлага.Этнавызначальныя рэчы: сямі прамяневыя кольцы, пазалочаныя пацеркі. Даволі часта сустракаюцца бранзалеты. Жанчыны мелі вельмі шмат упрыгожванняу – пацеркі, лунніцы. Тлумачыцца уплывам балцкага субстрата. Дадзеныя археалогіі сведчаць, што канчатковая асіміляцыя адбывалася не раней 10 стагоддзя. У 11 стагоддзі – у складзе Чарнігаускага княства. Найстаражытнейшыя гарада: Гомель, Мсціславаль. Асноуныя даследчыкі: Рыбакоу, Салауцова, Багамольнікау, Макушкіна. РАДЗІМІЧЫ, усходнеславянская этничная супольнасць. Жылі ў міжрэччы Днепра і Дзясны па цячэнні Сажа і яго прытоках. Паводле ле­тапісу, назва паходзіць ад імя Радзім, на чале з якім прыйшлі з прапольскіх (ляшскіх) зямель. Папярэднікамі Р. у Пасожжы былі носьбіты калучынскай культуры. Займаліся эемляробствам, жывёлагадоўляй, рамёствамі (жалеза- і дрэваапрацоўчае, ювелірнае, ганчарнае, пвбарнае), паляваннем, рыбалоўствам, бортніцтвам, прадзеннем, ткацтвам. Найбольш даследаваныя археалагічныя помнікі — курганныя могільнікі 10—12 ст. Абідавічы, Ветачка, Вішанька, Гадзіяавічы і інш. Пахавальныя абрады — трупаспаспаленне (8—10 ст), з канца 10 да пач. 12 ст. трупапалажэнне на гарызонце, у падкурганнай яме. Характерная адзнака — наяўнасць попельна-вугальнага пласта ў форме «вогненнага круга», у цэнтр якога і клалі нябожчыка. Сярод пахавальнага інвентару шмат упрыгожанняў, прадметау побыту, радзей сустракаюцца прылады працы. Для мужчынскіх пахаванняў характерны паясныя кольцы, інш. дэталі паяснога набора, зрэдку зброя. Характэрныя племянныя адзнакі Р.— бронзавыя або сярэбраныя 7-прамянёвыя i 7-лапастныя скроневыя кольцы. У 885 кіеўскі кн. Алег вызваліў Р. ад эалежнасці хазараў і абклаў іх данінай. У 907 у скла-дзе яго войска P. ўдзельнічалі ў па-ходзе на Візантыю. У пач. 970-х г. выйшлі з-пад улады кіеўскіх кня-зёў, у 984 былі разбіты на р. Пя-шчань каля Прапошаска (Слаўга-рад) ваяводам кн. Уладзіміра Свята-славіча Воўчым Хвастом, і іх землі замацаваліся ў складзе Кіеўскай Русі. 3 11 ст. тэрыторыя Р. у Чарнігаўскім княстве, з пач. 12 —яе паўн. частка пад уладай Смаленска. Да 12 ст. адносяцца пісьмовыя звест-кі пра гарады на зямлі Р.— Кры-чаў (Кречют, 1136), Слаўгарад (Прупой ці Прапошаск, 1136), Гомель (Гомий, 1142), Рагачоў (1142), Чачэрск (Чйчерск, 1159). Апошняе ўпамінанне Р. у летапісе пад 1169.