logo
Voprosy_k_ekzamenu_po_Arheologii (1)

Пытанне 36: Крывічы.

Месца рассялення: басейн Зах. Дзвіны, Дняпра і Волгі. Этнонім: паходжанне назвы ад самага невярагоднага да больш слушнага – ад крыві, кроуныя, пагоркавая мясцовасць, патрнімічныя ад заснавальніка роду Крыва, Крэва. Вылучаюцйь: полацкія, смаленскія і пскоускія па геаграфічнай прыкмеце. Падзел адбыуся задоуга да узнікнення гарадоу у 1 тыс. Ды н. э. Адбыуся з-за каланізацыі балтау і фіна-уграу. Гэта знайшло свае адлюстраванне у пахаваннях. Так для полацкіх крывічоу: доугія курганы, дзе прысутнічае шмат элементау культуры усходніх балтау. Курганы 1 тыс. Уяуляюць сабой доугія валападобныя насыпы вышыней 1-2 метра і даужыней 10-12 метрау і больш. Абрад пахавання – крэмацыя. Трупаспаленне знаходзілася на гарызонце, косткі клалі у яму, зверху накрывалі гляняным посудам. Большасць курганоу бедныя на пахавальны інвентар. Сярод знаходак гліняныя гаршкі, слоікападобнай формы, бронзавыя трапецападобныя падвескі, бронзавыя спералепадобныя трубкі (балцкае паходжанне), шыйныя грыуны і бранзалеты. Найбольш вядомы помнік на беларусі: Баркі, Глінішча, Рудня. На мяжы 10-11 стагоддзя становяцца круглыя курганы. Абрад пахавання – інгумацыя. Галавой на захад – хрысціянскі, на усход – балцкі уплыу, на поунач – фінаугорскі. Дя полацкіх крывічоу у 10-12 стагоддзях сталі уласцівы скроневыя кольцы дыяметрам 5-7 см. Вялікай розніцы паміж імі няма, толькі у смаленскіх крывічоу большы дыяметр. Пскоускія крывічы маюць спецыфічныя курганныя насыпы і абрад пахавання. Курганныя насыпы – сопкі, узводзіліся паступова, пыдсыпалдіся не у даужыню, а у вышыню. Першыя летапісныя успаміны пра крывічоу датуюцца 859 годам. Апошні раз крывічы узгадваюцца у 1162(72) годзе. Найстаражытнейшыя гарады: Полацк, Віцебск, Смаленск, Пскоу. У летапісе узгадваюцца крывічы-палачане: гэта група плямен , якая вылучылася з агульнай масы крывічоу і пражывала на рацэ Палата. У 11-12 стагоддзях гэтую назву носяць жыхары Полацка і Полацкага княства. Перастае назва мець этнічнае значэнне. Яна набывае палітычнае значэнне. Археалогіяй раней не вылучалася. Асноуныя даследчыкі – Ляуданскі, Штыхау, Аляксееу.