Пытанне 37: ваенная справа у гарадах старажытнай русі.
Ваенная справа і зброя. Аснову войска Старажытнарускай дзяржавы складалі княжаскія дружыны. Па меры неабходнасці ў войска набіраліся гараджане і смерды. Яны складалі апалчэнне. Апалчэнцаў называлі воямі. Для буйных ваенных паходаў у войска запрашалі наёмнікаў – варажскія дружыны і атрады качэўнікаў. Галоўнай зброяй быў меч – найлепшая зброя ў той час. Ужываліся таксама коп’і, баявыя сякеры, больш рэдка – булавы. Як сведчаць крыніцы, вялікага майстэрства дасягнулі ваяры Полацкай зямлі ў стральбе з лука. На працягу X–XIII стст. удасканальвалася засцерагальная зброя: яна станавілася ўсё больш цяжкай і моцнай. Металічныя кальчугі абаранялі амаль усё цела. Пашыраецца выкарыстанне пласцінкавых панцыраў. Ваяры карысталіся таксама разнастайнымі шлемамі і шчытамі. Княжаскія дружыннікі звычайна мелі вельмі дарагую і якасную зброю і выступалі ў паход на кані. У той жа час сярод вояў апалчэння прысутнічалі і бедныя ваяры. Яны былі пешымі і іх узбраенне абмяжоўвалася шчытом, сякерай і кап’ём. Некаторыя маглі мець толькі кароткае кідальнае кап’ё – суліцу. У час бітваў шырока прымяняліся ваенныя хітрасці: завалы дарог, засады, лавушкі, абманныя манёўры войска, высочванні праціўніка і шмат іншага. Пісьмовыя крыніцы сведчаць аб тым, што ўсходнія славяне былі выключна мужнымі воінамі. У бітвах яны вызначаліся стойкасцю, вытрымкай, праяўленнем воінскага братэрства. Усходнеславянскае, альбо старажытнарускае грамадства, да якога адносіцца таксама насельніцтва беларускіх зямель у ІХ – ХІІІ стст., не было аднародным. Аснову тагачаснага грамадства складалі свабодныя абшчыннікі – “людзі”. Значная частка сельскага насельніцтва называлася “смерды”. Гэта былі паўзалежныя людзі, якія неслі на карысць князя павіннасці і плацілі яму даніну. Былі ў гэтыя часы і цалкам залежныя людзі, рабы. Яны зваліся халопамі альбо чэляддзю. Найбольш уплывовым, пануючым слоем тагачаснага грамадства з’яўляліся князі і блізкія да іх людзі – дружыннікі і “княжыя мужы”. Да вярхушкі княжаскай дружыны адносіліся баяры. У старажытнарускім зводзе законаў “Руская праўда” іх жыццё абаранялася вельмі вялікім штрафам у 80 грыўняў. З цягам часу баяры ператвараюцца ў землеўласнікаў. З другой паловы XI ст. у Старажытнай Русі, у тым ліку і на беларускіх землях, узнікаюць баярскія вотчыны. Тэрмін “вотчына” паходзіць ад слова “отчына”, што значыць “спадчына бацькі”. Памеры зямельных уладанняў (вотчын) баяр спачатку былі зусім невялікія. Але з іх узнікненнем гісторыкі звязваюць развіццё феадальных адносін. Узбраенне выраблялі у Кіеве. Узбраенне падзялялася на засцярагальнае і узбраенне для вядзення бою бліжняга ці дальняга. Для абароны вырабляліся шлем, кальчуга, пласцінчатыя даспехі. Засцерагальныя: шлем востраканечны, пласцінчатыя даспехі, майстэрня зафіксава у старажытным Гомелі. Для вядзення дальняга бою: наканечнікі кап’я, дроцікі, наканечнікі стрэл). Для вядзення бліжняга бою: колюшчае: наканечнік кап’я, рэжучае: мячы, шаблі каралінскага тыпу, шаблі – уплыу полауцау. Таксама існавала такое узбраенне, як тапары (скандынаускі уплыу).
Пытанне 38: пісьменнасць і мастацтва у старажытнай русі.
Пісьменнасць адносіцца да ліку духоунай культуры. Пісьменнасць прыходзіць на русь з прыходам хрысціянства. Была прыналежнасцю вышэйшага соцыуму. Да 12-13 стагоддзяу адносяцца звесткі аб пісьменнасці у гарадах. У 13 ст. пісьменнасць стала больш распасюджанай. Пісьменнасць не была вядома вясковаму насельніцтву. Знойдзены прылады для пісьма: пісала, стыло. Пісалі на цэры – друляная достачка з выемкай для воска. Сустракаецца у Ноугарадзе і Берасці. Сусторакаюцца прадметы з надпісамі: шыферная прасліца – грузік на верацяно (Гродна). На посудзе і амфарах: Пінск – Яраполчына віно. Знаходкі берасцяных грамат – больш 800. Сустракаюцца у Смаленску, Віцебску (1959 год), Ноугарад. Часта граматы насілі купля-продажны змест. Сярод берасцяных грамат сустракаюцца такія, якія сведчаць пра духоунасць і любоу: Ноугарад. Надпісы на сценах храмау. Надпісы таксама маюць бытавы характар. У храмах надпісы аб сапсаванні паветра. Музыка: пад час раскопак у гарадах сустракаюцца музычныя інструменты (Слуцк). Да музычных інструментау адносяцца варганы. У Ноугарадзе былі рэканструяваны гуслі. Музычныя інструменты: касцяныя дудачкі і жалейкі (Слонім, Слуцк). У віцібску сустрэты мех дуды, які адносіцца да 13 стагоддзя. Выяуленчае мастацтва і жывапіс: У ноугарадзе сустрэта сядзіба мастьака. Знойдзены прылады для малявання, доскі і фарбы. У брэсце знойдзена лапатачка з рэшткамі краскі. Дробная пластыка: З косці, каменю выразаліся абразкі, якія насіліся на шыі. Сустракаюцца вырабы для гульняу: шашкі і шахматы. Шашкі з’явіліся у 10-12 стагоддзях ад скандынавау: капыль. Яны нагадваюць сучасныя. Шашкі з косткі – Пінск, шашкі з каменю – Копыль. Шахматы вядомы з 2 тысячагоддзя: выяуленчыя: прыйшлі з захаду – Візантыя і Еуропа. Выявы людзей. Абстрактныя – з усходу. Прыйшлі з ісламскага міру. Знойдзены шахматныя фігуры – слуцк (4 фігуры). Кароль (сярэдзіна 60-х гадоу Лукомль – пешка). Ферзь (70-я гады брэст), Кароль (12 стагоддзя,1986 год Слуцк). Быу знойдзены каваленкам. Адзіная на усей прасторы усходнеславянскіх плямен. 1991 год – Візантыйскі шахматны кароль быу знойдзены у Чарнігаве.
- Пытанне 32: балты эпохі сярэднявечча: каменныя курганы і каменныя магілы.
- Пытанне 33: Усходнеславянскі горад: тапаграфія і умацаванні.
- Пытанне 34: планіроука і масавая забудова усходнеславянскага горада 11-13 стагоддзяу.
- Пытанне 36: Крывічы.
- Пытанне 37: ваенная справа у гарадах старажытнай русі.
- Пытанне 22: Бронзавы век лясной паласы Еуропы.
- Пытанне 39: Храмавае дойлідства у Старажытнай Русі.
- Пытанне 42: Старажытны полацк.
- Пытанне 48: дрыгавічы.
- Пытанне 49: Радзімічы.
- Пытанне 51: Усходнелітоускія курганы.
- Пытанне 26: Мілаградская культура.
- Пытанне 12: культура штрыхаванай керамікі.
- Пытанне 47: асноуныя этапы станаулення археалогіі.
- Пытанне 50: Фінаугры перыяду сярэднявечча.
- Пытане 40: Древний Киев
- Пытанне 41: Древний Новгород
- Пытанне 44: Археалогія замкау.
- Пытанне 52: старая ладога.