logo search
Voprosy_k_ekzamenu_po_Arheologii (1)

Пытанне 26: Мілаградская культура.

М1ЛАГРАДСКАЯ КУЛЬТУРА, археалагічная культура плямён, якія ў 7— З ст. да н. э. насялялі басейн Дняпра ад сярэдняга цячэння Бярэзіны на Пн да р. Рось (Украіна) на Пд і ад Зах. Буга на 3 да p. Іпуць (у межах РСФСР) на У (тэр. сучасных Гомельскай, Магілёўскай, У Брэсцкай Пд Мінскай абласцей, Пн Ук­раины). Назву атрымала ад гарадзішча Мілаград Рэчыцкага р-на. Для носьбітаў М. к. характерны 2 тыпы паселішчаў: умацаваныя (гарадзішчы) і адкрытыя (селішчы). Ва усх. частцы арэала, у парэччы Дняп­ра і Сажа, пераважалі гарадзішчы, якія размяшчаліся на мысах. Яны мелі земляныя ўмацаванні ў выглядзе валоў і равоў з неабароненага боку поля. У Прыпяцкім Палессі гарадзішчы размяшчаліся часцей за усе ў забалочаных мясцінах, а таксама ў поймах рэк на невысокіх узвышшах і ўмацоўваліся валамі і равамі з усіх бакоў. Нярэдка гарадзішчы складаліся з 2 і больш пляцовак, аддзеленых адна ад другой валамі (Гарошкаў, Мілаград і інш.). Неўмацаваныя паселішчы (селішчы) мдомы на ўсёй тэр. культуры, у Падвяпроўі яны нярэдка прымыкалі да гарадзішчаў, на Палессі існавалі незалежна ад іх. Асн. тыпам жылля былі эямлянкі, наземныя або за-Мыбленыя ў зямлю жытлы пл. 12-16 метрау квадратных, разлічаныя на адну сям'ю. Пабудовы мелі прамавугольную або блізкую да яе форму, слупавую канструкцыю і выступ у адной са сцен, што з'яўляецца характэрнай асаблівасцю мілаградскіх жытлаў. Адкрытыя агнішчы ў круглых авальных ямах размяшчаліся паміж апорным слупом і сцяной. Для гаспадарчых мэт выкарыстоўваліся пабудовы тыпу хлявоў і ям награбоў. Па хавалыіыя помнікі — курганныя і бескурганныя могільнікі. Курга­ны — невысокія паўсферычныя на­сыпы дыям. 2—22 м пашыраны ў басейне р. Гарынь (Дубай) і нале жаць да ранняга этапу культуры. Пахавальны абрад — трупапала-жэнне на гарыэонце, часам на спец. пясчанай падсыпцы або ў драўляных скрынях, а таксама ў неілы бокіх ямах, выкапаных у мацерыку. Пахавальны інвентар складаўся з аднаго або некалькіх гаршкоў, радзей зброі, унрыгожашіяў. Бескурганныя могільнікі або займалі прыродныя ўзвышэнні недалёка ад паселішчаў, або прымыкалі да валоў гарадзішчаў. Вельмі рэдка грунта-выя пахаванні трапляюцца на жы-лых пляцоўках гарадзішчаў. Паха­вальны абрад — трупаспаленне за межамі могільніка. Старанна ачы-шчаныя ад кастра кальцыніраваныя косці ссыпалі на дно круглых або авальных ям глыб. 0,5—1 м. Па­хавальны інвентар больш бедны, чым у курганах, складаўся з не-калькіх кавалкаў гліняных пасудзін і зубоў свойскіх жывёл. Значна радзей трапляюцца зброя, упрыго жанні, прылады працы. Насельніц-тва вырабляла гаршкі з прамым адапіутым вонкі венчыкам і яйца надобным або шарападобным тула­вам, а таксама паўсферычныя пасу-дзіны без пазначанага венчыка. Большасць керамікі арнаментавана па венчыку, шыйцы або па плечуку ўцісканнямі канцом круглай палачкі. Насечкамі. Прасліцы мілаградскай культуры з гарадзішча Гарошкаў Рэчыцкага р-на. Рэчавы ком­плекс М. к. вельмі разнастайны: жал. сярпы скіфскага тыпу, матыкі, сякеры, кельты, нажы з гарбатай спінкай, шылы, наканечнікі коп'яў, скіфскія ўтулкавыя і мясц. трон-кавыя наканечнікі стрэл, каменныя сякеры, зерняцёркі, таўкачы, брон­завыя і жал. бранзалеты, грыўні, пярсцёнкі, скроневыя кольцы, за вушнііры, разнастайныя падвескі, фа­булы, посахападобныя і цвікападобныя шпількі, бляшкі, шкляныя, халцэдонавыя, бурштынавыя, брон­завыя пацеркі. Разнастайныя выра-6ы з гліны, найперш гэта посудападобныя, шпулепадобныя, біканіч-ныя, шарападобныя і інш. грузікі, часам арнаментаваныя ў выглядзе заштрыхаваных трохвугольнікаў, зорак, крыжоў, кружкоў і інш., а таксама гліняныя фігуркі жывёл. Асн. формамі гаспадаркі носьбітаў М. к. былі земляробства і жывёла-гадоўля, паляванне і рыбная лоўля мелі дапаможны характар. Былі развіты хатнія рамёствы: здабыча і апрацоўка жалеза, бронзаліцейная вытворчасць, пралзенне, ткацтва і інш. Плямёны М. к. знаходзіліся на стадыі развітога першабытнааб-шчыннага ладу, не выключана існаванне патрыярхальнага рабства. Рэлігійныя ўяўленні базіраваліся на абагаўленні сіл прыроды, прычым культ сонца займаў цэнтр. месца, былі таксама культы каня, каровы, мядзведзя, ваўка і інш. Этнічная нрыналсжнасць М. к. застаецца спрэчнай. В. М. Мельнікоўская, Л. Д. Побаль і некаторыя інш. да-следчыкі адносяць яе да славян. У процілегласць ім П. М. Трацця коў, В. В. Сядоў, А. Р. Мітрафанаў, Э. М. Загарульскі і інш. лічаць, што носьбіты М. к. былі балтамі.

Пытанне 14: Днепрадзвінская культура.

ДНЕПРАДЗВІНСКАЯ КУЛЬТУРА, археал. культура ўсх.-балцкіх плямёнаў, якія ў 8 ст. да н. э.— 4-5 ст. н. э. жылі ў Верхнім Падняпроўі, Сярэднім Падзвінні і ў нярхоўях р. Вялікая. У межах Беларусі ўключала ў сябе тэр. амаль усёй Віцебскай і паўн. частку Магі-тёўскай абласцей. Асн. тыпам паселішчаў былі ўмацаваныя пасёлкі-гарадзішчы, якія размяшчаліся на ледавіковых астанцах-узгорках (узгоркавыя) і на мысах надпоймавай тэрасы (мысавыя). На тэр. Беларусі вядома каля 200 гарадзішчаў. Іх форма (авальная, круглая, прамавугольная) залежала ад канфігурацыі участка і характару абарончых збудаванняў. плошча пляцовак, дзе размяшчаліся жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Асн. Жылымі пабудовамі былі збудаванні слупавой канструкцыі, якія размяшчаліся пераважна па краі пляцоукі. У залежнасці ад асаблівасцей і змен, што назіраліся у характары гарадзішчау, матэрыяльнай культуры і сац.-эканам. жыцці насельніцтва, час існавання Д.-дз. На тэрыторыі беларусі падзяляецца на 3 храналагічныя перыяды. У ранні перыяд (8—5 ст. да п. э.) васель-ніцтва будавііла гарадзішчы на ўзвышаных месцах каля вады на тэр. з узгоркава-азёрным ландшафтам, іх пляцоўкі не ўмацоўваліся, падсы-наліся толькі краі і рабіліся драў-ляныя агаітоджы. Сярод знаходак пераважаюць вырабы з каменю і косці (каменныя кліна падобныя і свідраваныя сякеры, зерня цёркі. таукачы. тачыльныя брускі і інііі. ). касцянмн і рагавыя прылады палянаннн, дэталі адзення і ўпрыгожанні, неіпматлікія брояэааыя упрыгожан-ні. Кераміка — гладкасценны посуд у асноуным слоікападобных форм з грубай шышкаватай паверхнян, арна-ментаваны скразнымі адтулінамі. і слабапрафіляваны з ямкавымі ўцісканнямі ў верхняй частцы. У гліне пасудзін вял. дамешкі жарствы. У гаспадарцы пераважалі жывёлагадоўля, паляванне і рыбалоўства. У сярэдні перыяд (4—1 ст. да н. э.) павялічваюцца памеры гарадзішчаў, ускладняюцца абарончыя збудаванні. Па краі пляцовак насы паліся земляныя валы, узмоцненыя равамі. Падоўжныя наземныя жытлы слупавой канструкцыі, надзеленыя на асобныя памяшканні з камен­ным! агнішчамі ўсярэдзіне, размяшчаліся па перыметры пляцовак. Побач з каменнымі і касцянымі пры-ладамі працы распаўсюджваюцца жал. вырабы. Па-ранейшаму вырабляУся ляпны гладкасценны слоікападобны слабапрафіляваны посуд з арнаментам пераважна ў выглядзе груп пракрэсленых косых лінііі, ямкавых уцісканняў і інні. Асн. заняткам насельніцтва стала жывёлагадоўля, развіваліся «разна-стайныя рамёствы. Позні перыяд ( 1-4—5 ст. н. э.) характарызуецца складанай і дасканалай сістэмай кальцавых валоў з драўлянымі сценамі і равоў вакол схілаў ніжэй пляцоўкі гарадзішчаў у 2, 3 і больш ліній. Плошча пляцовак павялічылася ад 2000 да 7000 м', яны ператварыліся ў пасёлкі-крэнасці. Жыг-лы на познім этапе — невял. назем­ныя чатырохаугольныа набудовы слупавой канструкцыі з каменнымі агнішчамі ўсярэдэіне. Усюды пашырыліся жа.т. прылады працы і зброя. сярод іх сярпы і шыро кім лязом і выгнутаіі спінкай. нажы для жпіва, нажы прамыя і а гарбатай снін-кай, шылы. іголкі. наканечнікі коп'я\' і стрэл, шпількі, бранзалеты (гладкія. вітыя, з насечкамі), орытвы і інш. У ке-раміцы сярод слабапрафіляваных гарш коў паявіліся падоўжаныя венчыкі, па-верхня посуду шурпаіая ад значных дамешкаў буйнога пяску у гліне. афар боўка керамікі ад снетла-чырнанаватага да жаўтаватага адценняў. 'І'рапляюцца гліняныя прасліцы і грузікі дзякава тыпу. Вядучымі галінамі гаспадаркі ста лі ляднае земляробства і жывслага доўля, а таксама разнастайныя ра мёствы і заняткі, звязаныя з апра цоўкай каменю, косці, жалеза і брон зы, з вырабам рэчаў з гліны, пра дзеннем, ткацтвам, пляценнем. Д.-дз. к. Беларускага Падзвіння ад-розніваецца ад аднакультурнай воблас-ці Верхняга Падняпроўя (тэр. Смален-інчыны) шэрагам адметных рыс: перава-га слоікападобных форм посуду і арна-ментаваных гаршкоў; працяглае выка-рыстанне вырабаў з косці і каменю: наяўнасць вял. колькасці прадметаў, звязаных з балцкім уплывам (касцяныя шпількі, жал. сякеры, сярпы, бранзале­ты, шпількі, фібулы і інш.), а таксама спецыфічных вырабаў, характэрных толькі для тэр. паўн. Беларусі (сяр­пы з прамавугольнай спінкан. шпількі з вял. галоўкай, некаторыя ўпрыгожан-ні з косці і інш.). Асаблівасць звя зана і са значнай роляй жывёлага-доўлі ў гаспадарцы насельніцтва Д.-дз. к., са спецмфічнымі рысамі ўзвя-дзення жылля (слупавая тэхніка будаў-ніцтва. канструкцыя агнішчаў). з адсут-насцю знешняга ўплыву з боку паўд. культур, таму Д.-дз. к. праіснавала на тэр. Пн Беларусі як заходнядзвінскі яе варыянт у адносна чыстым выглядзе да 5 ст. н. э. Паходжанне Д.-дз. к. звязана з асаблівасцямі развіцця карэннага насельніцтва басейна Зах. Дзвіны ў бронзавым веку. Старажытнасці Д.-дз. к. на тэр. Беларусі вывучалі А. М. Ляўданскі. С. А. Дубінскі, А. Дз. Каваленя, Л. В. Аляксееў, К. П. Шут, В. I. Шадыра і інш. У на-вук. зварот паняцце Д.-дз. к. як адзінага этнакультурнага масіву ўвёў А. Р. Мітрафанау.